Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрмін знаходжаньня расейскай базы ў Армэніі павялічыцца да 49 гадоў


Гэту інфармацыю пацьвердзіў сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Армэніі Артур Багдасаран. Паводле ягоных словаў, сыходзячы з таго, што абедзьве краіны з’яўляюцца палітычнымі саюзьнікамі, замест прадугледжаных 25 гадоў, тэрмін дзеяньня расейскай ваеннай базы ў Армэніі будзе падоўжаны да 49 гадоў з магчымасьцю далейшай пралянгацыі гэтага тэрміну.
Як адзначыў Багдасаран, Расея, маючы вайсковую прысутнасьць на тэрыторыі Армэніі,” натуральна перасьледуе свае ўласныя інтарэсы, але як саюзьнік Армэніі яна сумесна з армянскімі ўзброенымі сіламі бярэ на сябе забесьпячэньне бясьпекі краіны і гэта мае выключна важнае палітычнае і практычнае значэньне”
XS
SM
MD
LG