Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ляўрэатаў конкурсу да 100-годзьдзя Ларысы Геніюш уганаруюць у Менску


Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу да 100-годзьдзя Ларысы Геніюш, абвешчанага аб’яднаньнем літаратараў-хрысьціянаў "Дабравест".

Удзел у конкурсе ўзялі 26 аўтараў зь Беларусі.

Журы вызначыла сем пераможцаў і сем прызэраў, а таксама ўладальнікаў двух адмысловых прызоў.

Урачыстае ўганараваньне ляўрэатаў адбудзецца 9 жніўня а 18-й гадзіне ў менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы.
XS
SM
MD
LG