Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі фармуюцца авіяцыйныя сілы для барацьбы з пажарамі


Як паведамілі ў расейскім МНС, сваю дапамогу прапанавалі многія краіны, уключна з Украінай, Казахстанам, Азэрбайджанам, Армэніяй, Італіяй, Нямеччынай, Літвой, Беларусьсю.

Падчас пажараў у Расеі загінулі 50 чалавек, больш за тры з паловай тысячы грамадзянаў засталіся бяз даху над галавой. Цяпер плошча ахопленых агнём расейскіх тэрыторыяў складае каля 180 тысяч га.

У Маскве сёньня канцэнтрацыя шкодных рэчываў ў паветры ў 3-4 разы перавышае дапушчальны ўзровень. З-за смогу зь перабоямі працуюць аэрапорты "Дамадзедава" і "Ўнукава".

Улады Маскоўскай вобласці прызначылі ўзнагароду 50 тысяч рублёў за інфармацыю пра вінаватых у падпалах.
XS
SM
MD
LG