Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек: брат Бакіева хаваецца ў Беларусі


Пра гэта са спасылкай на кіраўніка дзяржаўнай службы нацыянальнай бясьпекі Кіргізстану Кенэшбека Душэбаева паведамляе выданьне Русский Newsweek.
“Паводле нашых зьвестках, Жаныбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі, побач са сваім старэйшым братам, былым прэзыдэнтам Кіргізстану”, заявіў Душэбаев. Такім чынам, ён абверг інфармацыю пра тое, што Жаныбек Бакіеў сышоў у Таджыкістан разам з ваеўнікамі. Іншы брат экс-прэзыдэнта Ахмат Бакіеў, які абвінавачваецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў, быў арыштаваны 22 ліпеня.
Згодна з дадзенымі кіргіскай нацыянальнай службы бясьпекі, у Таджыкістане цяпер знаходзяцца некаторыя іншыя браты Бакіева, а таксама людзі зь яго атачэньня, якія спрабуюць аказаць ўплыў на падзеі ў Кіргізстане.
XS
SM
MD
LG