Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лёндане адбудуцца перамовы Зардары і Кэмэрана


Пакістанскі прэзыдэнт Асіф Алі Зардары, які знаходзіцца зь візытам у Лёндане, правядзе сёньня перамовы з брытанскім прэм'ерам Дэйвідам Кэмэранам. Папярэдняя нефармальняя сустрэча абодвух палітыкаў адбылася ў чацьвер у рэзыдэнцыі брытанскага прэм’ера за горадам.
Чакаецца, што падчас сёньняшніх перамоваў бакі паспрабуюць зьмікшаваць існуючыя рознагалосьсі што да стратэгіі барацьбы з экстрэмізмам у рэгіёне.

На мінулым тыдні паміж Лёнданам і Ісламабадам адбыўся дыпляматычны скандал у сувязі з тым, што Кэмэран падчас свайго візыту ў Індыю абвінаваціў шэраг "элемэнтаў" у Пакістане у спрыяньні тэрарыстам. На знак пратэсту кіраўнік пакістанскіх спэцслужбаў адмяніў паездку ў брытанскую сталіцу.
XS
SM
MD
LG