Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася інаўгурацыя новага прэзыдэнта Польшчы Браніслава Камароўскага


У цырымоніі, якая адбылася ў будынку польскага парлямэнту, узялі ўдзел дэпутаты абедзьвюх яго палатаў — Сэйму і Сэнату, сябры кабінэту міністраў, прадстаўнікі рэлігійных канфэсіяў, а таксама былыя прэзыдэнты — Лех Валэнса і Аляксандар Квасьнеўскі.

Прынёсшы прысягу, новы прэзыдэнт Камароўскі сказаў: "Хачу запэўніць, што я зраблю ўсё, каб не падмануць вашых чаканьняў. Я памятаю таксама, што за майго канкурэнта прагаласавалі амаль 8 мільёнаў палякаў. Буду старацца так выконваць функцыі прэзыдэнта, каб атрымаць іхнае разуменьне і прызнаньне".

Браніслаў Камароўскі — пяты прэзыдэнт вольнай Польшчы. Пасьля таго, як прэзыдэнт Лех Качыньскі трагічна загінуў 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам, ён выйграў датэрміновыя выбары, перамогшы ў другім туры брата загіблага прэзыдэнта — Яраслава Качыньскага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG