Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі пасаду намесьніка міністра абароны заняла жанчына


Расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў прызначыў намесьнікам міністра абароны 41-гадовую Тацьцяну Шаўцову. Дагэтуль Шаўцова працавала дарадцай міністра абароны, а яшчэ раней намесьніцай кіраўніка Фэдэральнай падатковай службы.

Сёлета ўвесну дарадцай кіраўніка расейскага вайсковага ведамства была прызначаная яшчэ адна жанчына – Надзея Сіньнікава.
XS
SM
MD
LG