Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве смог і пах гары


Моцны пах гары ў выніку тарфяных і лясных пажараў, якія віруюць у Расеі, адчуваецца амаль ва ўсіх раёнах Масквы.
З-за шчыльнага дыму рух на дарогах расейскай сталіцы ўскладнены.
Дым ад падмаскоўных тарфяных пажараў трымаецца ў мэгаполісе ўжо на працягу некалькіх тыдняў. Тым часам, паводле прагнозаў сыноптыкаў, сьпёка пакуль не зьбіраецца адступаць. Чакаецца, што прынамсі да 8 жніўня тэмпэратура ў маскоўскім рэгіёне будзе на адзнацы 39-42 градусы.
XS
SM
MD
LG