Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША назвалі чатырох "спонсараў тэрарызму"


Чатыры дзяржавы – Іран, Судан, Куба і Сырыя – па-ранейшаму прызнаюцца Злучанымі Штатамі "спонсарамі тэрарызму". Гэта вынікае з распаўсюджанага ў чацьвер дакладу Дзярждэпартамэнту ЗША адносна тэрарызму ў сьвеце ў 2009 годзе. У дакумэнце падкрэсьліваецца, што Іран найбольш актыўна падтрымлівае тэрарыстычныя арганізацыі ў Лібане, на палестынскіх тэрыторыях, ў Іраку і Аўганістане.
Паўночная Карэя, як і летась, у сьпіс "спонсараў тэрарызму" не ўключаная.
У дакладзе таксама падкрэсьліваецца, што найбольшую небясьпеку для ЗША па-ранейшаму ўяўляе тэрарыстычная арганізацыя "Аль-Кайда", якая асабліва актыўна дзейнічае ў Пакістане, Емэне і Самалі.
XS
SM
MD
LG