Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Літве пройдуць акцыі салідарнасьці з Грузіяй


Літоўскія няўрадавыя арганізацыі плянуюць правесьці ў нядзелю пікет насупраць расейскай амбасады ў Вільні. Чакаецца, што ў акцыі прымуць удзел таксама дэпутаты літоўскага сэйму і прадстаўнікі грузінскай дыяспары, перадае агенцтва Delfi.

Акцыя прымеркаваная да ўгодкаў пачатку расейска-грузінскай вайны, пасьля якой Тбілісі страціў кантроль над Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй.

Раней экс-прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус, які цяпер знаходзіцца зь візытам у Грузіі, прыгадваючы падзеі жніўня 2008 году, скрытыкаваў палітыку Крамля.

"Мы разумеем, што значыць акупацыя, паколькі Літва цярпела ад акупацыі 50 гадоў. Мы прыехалі ў Тбілісі, каб падтрымаць вас у цяжкі час. На жаль, нягледзячы на нашыя высілкі, міжнародная супольнасьць пакуль што ня здольная чыніць ціск на Расею", – сказаў Адамкус.
XS
SM
MD
LG