Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН і ЗША ўпершыню ўшанавалі ахвяр Хірасімы ды Нагасакі


Генэральны сакратар ААН упершыню ў гісторыі прыняў сёньня ўдзел у жалобных мерапрыемствах, прысьвечаных памяці ахвяраў атамнага бамбаваньня Хірасімы і Нагасакі. Упершыню ў "Мэмарыяльнай цырымоніі міру" ўзяў удзел і прадстаўнік ЗША. Вашынгтон накіраваў на сёньняшнія ўрачыстасьці ў Хірасіму амбасадара ЗША ў Японіі Джона Руса.

Ахвярамі атамнага бамбаваньня Хірасімы авіяцыяй ЗША 6 жніўня 1945 году стала 140 тысяч чалавек. Праз тры дні амэрыканскі самалёт скінуў атамную бомбу на Нагасакі, у выніку чаго загінула яшчэ 70 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG