Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пэнтагон запатрабаваў прыбраць сакрэтныя файлы з WikiLeaks


Міністрэства абароны ЗША запатрабавала ад уладаньнікаў сайту WikiLeaks “неадкладна вярнуць” усе дакумэнты, атрыманыя з базаў дадзеных і архіваў Пэнтагону. На сайце WikiLeaks нядаўна былі разьмешчаныя дзясяткі тысяч закрытых дакумэнтаў, прысьвечаных дзеяньням міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане.

Паводле словаў прадстаўніка міністэрства абароны ЗША Джэфа Морала, частка гэтых дакумэнтаў утрымлівае сакрэтную інфармацыю, а іх публікацыя ўжо паставіла пад пагрозу бясьпеку амэрыканскіх вайскоўцаў і аўганскіх грамадзянаў, якія зь імі супрацоўнічаюць. Морал таксама заклікаў выдаліць усе ўжо апублікаваныя дакумэнты з сайту WikiLeaks.
XS
SM
MD
LG