Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвярамі паводак у Пакістане сталі ўжо 1600 чалавек


Ахвярамі наймацнейшых за дзесяцігодзьдзі паводак у Пакістане сталі, паводле апошніх ацэнак ААН, каля 1600 чалавек.

Стыхійнае бедзтва так ці іначай закранула каля 4 мільёнаў пакістанцаў. Экспэрты ААН уважаюць, што краіне пагражае маштабная катастрофа. Паводле прагнозаў, дажджы ў Пакістане ў бліжэйшы час ня спыняцца.

У небясьпечнай зоне ўжо тры правінцыі – Хайбэр-Пэнтухва, Сінд і Пэнджаб.
XS
SM
MD
LG