Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ахмадзінэжад выступіў супраць замежных войскаў у Азіі


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад выступіў супраць прысутнасьці замежных войскаў у азіяцкім рэгіёне. Аб гэтым ён заявіў ў Тэгеране на сустрэчы зь лідэрамі Аўганістану і Таджыкістану – Хамідам Карзаемм і Эмамалі Рахмонам.

Ахмадзінэжад падкрэсльіў, што гэтыя тры краіны павінны імкнуцца да ўмацаваньня сувязяў ў галіне бясьпекі.

Удзельнікі так званага “пэрсыдзкага саміту”, якія прадстаўляюць дзяржавы з дыялектамі пэрсыдзкай мовы, дамовіліся аб разьвіцьці эканамічнага супрацоўніцтва, гандлёвых дачыненьняў і рэалізацыі сумесных транспартных праектаў.
XS
SM
MD
LG