Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сто тон карпаў уцяклі з рыбгаса ў Сьвіслач


У рыбгасе «Сьвіслач», што ў Асіповіцкім раёне, вадой прарвала запруду. Экстраныя захады, каб ліквідаваць размыў памерам у шэсьць мэтраў, вынікаў не далі. Размыў павялічыўся да 30 мэтраў, глыбіня цяпер — да 12 мэтраў. З ста чатырнаццаці тон прамысловай рыбы вылавіць удалося толькі чатырнаццаць.

«Сто тон рыбы сышлі ў раку Сьвіслач. Нам паступаюць зьвесткі, што наш карп стаў лавіцца на Бярэзіне. Атрымліваем цяпер неабходныя дакумэнты, каб зьменшыць страты й хоць колькі вылавіць рыбы. Плянуем азёрнымі сеткамі вылоўліваць», цытуюць афіцыйныя крыніцы дырэктара рыбгасу Аляксандра Няхая.

Асіповіцкі райвыканкам у сувязі з прарывам дамбы пастанавіў забараніць аматарскі вылаў рыбы ў рацэ Сьвіслач да 1 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG