Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбскія цэрквы ў Косаве ахоўвацьме мясцовая паліцыя


Камандуючы міратворчымі сіламі НАТО ў Косаве Маркус Бэнтлэр паведаміў, што вайскоўцы перадаюць мясцовым паліцыянтам функцыі аховы дзевяці аб’ектаў Сэрбскай праваслаўнай царквы.

Вайскоўцы НАТО ахоўвалі гэтыя цэрквы з моманту заканчэньня вайны ў Косаве ў канцы 90-х гадоў з-за таго, што яны часта зазнавалі напады з боку альбанскага насельніцтва.

Паводле словаў Бэнтлэра, рашэньне аб перадачы кантролю паліцыі было прынята пасьля кансультацый з косаўскімі лідэрамі.
XS
SM
MD
LG