Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча – за льготы калінінградцам


Польшча мае намер дабівацца ўключэньня ўсёй Калінінградзкай вобласьці Расеі ў зону “малога памежнага руху” з Эўразьвязам, якая дае магчымасьць жыхаром узьмежных рэгіёнаў наведваць суседнія краіны бязь візаў.

Выступаючы ў парлямэнце, міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што разам зь міністрам унутраных справаў Ежы Мілерам мае намер напісаць ліст калегам з краінаў Эўразьвязу з вытлумачэньнем польскай пазыцыі адносна ўключэньня Калінінградзкай вобласьці ў зону малога памежнага руху.

Цяпер правам спрошчанага перасячэньня мяжы могуць карыстацца жыхары 30-кілямэтровых, у выключных выпадках 50-кілямэтровых зонаў паабапал мяжы Польшчы зь Беларусьсю і Ўкраінаю.
XS
SM
MD
LG