Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане разагналі мітынгоўцаў


У Кіргізстане міліцыя разагнала прыхільнікаў апазыцыйнага палітыка Урмата Барыктабасава, якія перакрылі дарогу зь Бішкеку ў Нарын. Для разгону людзей міліцыя скарыстала сьлезацечны газ. Разагнаныя людзі мелі намер далучыцца да колькітысячнага мітынгу ў цэнтры Бішкеку.

На акцыі ў сталіцы прыхільнікі Барыктабасава заклікалі кіргіскія ўлады спыніць у адносінах да палітыка крымінальную справу, заведзеную ў 2005 годзе – па абвінавачаньні ў дачыненьні да спробы дзяржаўнага перавароту – і дапусьціць палітыка да ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах. Мітынгоўцы таксама патрабавалі, каб перад імі выступіла прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева і прадставіла сваю эканамічную праграму.

Раней сёньня стала вядома, што кіргіскія ўлады выдалі санкцыю на арышт Барыктабасава.
XS
SM
MD
LG