Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыю зноў судзяць за "брыдкаслоўе"


Мікола Дземідзенка ля будынку суду.

Мікола Дземідзенка ля будынку суду.

У Савецкім судзе Менска пачаліся працэсы над актывістамі дэмакратычнага руху, якіх затрымалі падчас сьвяткаваньня 20-годзьдзя незалежнасьці Беларусі 27 ліпеня ў Менску. Першым перад судзьдзёй Аксанай Рэлявай прадстаў лідэр Руху салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык. Пазьней пачнуцца працэсы над Андрэем Кімам, Міколам Дземідзенкам і Кацярынай Давыдзік. Актывістаў абвінавачваюць у адміністрацыйным парушэньні, якое нібыта выявілася ў нецэнзурнай лаянцы на адрас міліцыянтаў.


Андрэй Кім (зьлева) зь сябрамі.


Нагадаем, увечары 27 ліпеня ў Менску група актывістаў апазыцыі адзначала 20-годзе прыняцьця Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі. Актывісты ўсклалі кветкі да помніка Якубу Коласу і пайшлі уздоўж праспэкту Незалежнасьці да помніка Янкі Купалы, калі іх пачалі затрымліваць амапаўцы. Былі затрыманыя і адвезеныя ў Савецкае РУУС Менску Вячаслаў Сіўчык, Мікола Дземідзенка, Андрэй Кім і Кацярына Давыдзік.

Кацярына Давыдзік.

"Вельмі прыкра узгадваць тыя падзеі. Улады мусілі адзначаць гэты дзень урачыстасьцямі, а замест гэтага накіравалі менскую міліцыю супраць беларускіх патрыётаў. А зараз спэцназаўцы будуць даваць паказаньні, быццам мы лаяліся матам", -- выказаўся напярэдадні суду Вячаслаў Сіўчык.

Вячаслаў Сіўчык.

На працэс прыйшло каля 20 прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадзкасьці.

А 17:40 суд над Сіўчыкам скончыўся, прысуд ня вынесены.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG