Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-памочнік Навумава абвінавачвае ўладу ў карупцыі


Будынак Міністэрства ўнутраных справаў

Будынак Міністэрства ўнутраных справаў

Інтэрнэт-выданьне “Белорусский партизан» апублікавала сэнсацыйныя заявы капітана МУС Беларусі Вячаслава Дудкіна, які некалькі гадоў быў фактычна правай рукой міністра Ўладзімера Навумава і вёў самыя скандальныя крымінальныя справы аб карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады Беларусі.


Журналіст “Белорусского партизана» знайшоў былога кіраўніка аддзела па барацьбе з карупцыяй у органах дзяржаўнай улады МУС Беларусі ў Парыжы. Інтэрвію Вячаслава Дудкіна цалкам чытайце ТУТ.

У праваахоўных органах Беларусі інфармацыю, агучаную Вячаславам Дудкіным, камэнтаваць адмаўляюцца.

"Прынамсі гэтая інфармацыя даведзеная да ведама генэральнага пракурора. А што будзе далей – сказаць ня магу", -- сказаў "Свабодзе" прэсавы сакратар Генэральнай пракуратуры Пётр Кісялёў.




Фота з сайту "Белорусский партизан"

"Партизан": Вячаслаў, ужо больш за год як вы пакінулі радзіму і вымушаныя хавацца ад беларускіх спэцслужбаў. Чаму за вамі так палявалі і ці працягваецца гэта дагэтуль?

Дудкін: Калі адказаць у двух словах, то таму што занадта шмат нарабілі асобныя кіраўнікі Беларусі, пра што мне ў сілу ранейшай працы
Патрапіў бы ім тады ў рукі, як Святлана Байкова сядзеў бы ў адзіночнай камэры.
нямала вядома. Гэтыя небясьпечныя сакрэты зараз імкнуцца ўсімі сіламі захаваць у таямніцы, каб прыкрая інфармацыя не бударажыла грамадзтва. Менавіта таму і палявалі, і палююць да гэтага часу. Я ўжо казаў раней, як разьмінулася з групай затрыманьня з КДБ, а патрапіў бы ім тады ў рукі, як Святлана Байкова сядзеў бы зараз у адзіночнай камэры з усімі наступствамі і пэрспэктывамі, якія з гэтага вынікаюць.

У тым, што рашэньне зьехаць з Беларусі было адзіна верным, я пасьля неаднаразова пераканаўся, бо нават у Маскве я стаміўся ад пастаянных спробаў беларускіх спэцслужбаў мяне знайсьці, таму давялося зьехаць у Заходнюю Эўропу.

"Партизан": Вы займаліся карупцыяй у вышэйшых эшалёнах улады, вялі справы па шэрагу самых вядомых чыноўнікаў, вы можаце назваць прозьвішчы?

Дудкін: У свой час гэта была мая праца, хоць крымінальныя справы я асабіста не вёў, я ж фармальна ня быў сьледчым. Аднак многія гучныя справы былі распачатыя менавіта па нашых матэрыялах і ў апэратыўным пляне я і мае падначаленыя такія справы, вядома, суправаджалі і праводзілі комплекс неабходных мерапрыемстваў па дакумэнтаваньні злачынных дзеяньняў падазраваных асоб, у тым
Мы вельмі часта упіраліся ў сьцяну, а калі больш дакладна -- то непасрэдна ў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку.
ліку, самых высокапастаўленых чыноўнікаў. Нават фармальна падразьдзяленьне, якое я ўзначальваў, у цэнтральным апараце МУС называлася - аддзел па барацьбе з карупцыяй у органах дзяржаўнай улады. Менавіта гэтым і займаліся. Хаця пасьля гэта падразьдзяленьне скасавалі і разагналі, мабыць за «непатрэбнасьцю». ...

Пры гэтым не буду хаваць, што многія нашы ініцыятывы і распрацоўкі так і не атрымалі свайго лягічнага працягу, і мы вельмі часта упіраліся ў сьцяну, а калі больш дакладна -- то непасрэдна ў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку, які быццам дазваляў нешта рабіць, потым у сьпешным парадку патрабаваў усё адкруціць назад. Так і працавалі, крок наперад -- два таму. Але міністар Навумаў да апошняга моманту не здаваўся і рукі не апускаў, казаў -- гэта наша праца, мы павінны зрабіць усё, што можам, а што будзе -- тое будзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG