Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзевятоўскаму і Ціхану вернуць алімпійскія мэдалі


Беларускім кідальнікам молата Вадзіму Дзевятоўскаму і Івану Ціхану сёньня ва ўрачыстай абстаноўцы вернуць алімпійскія мэдалі Пэкіну-2008, зь якімі спартоўцы былі вымушаныя разьвітацца на час судовай цяганіны зь Міжнародным алімпійскім камітэтам, які абвінаваціў атлетаў у прымяненьні допінгу.

Нягледзячы на тое, што з моманту перамогі ў судзе прайшло ўжо амаль два месяцы, спартсмэнаў да гэтага часу не запрашалі на цэнтралізаваныя трэніровачныя зборы, правоў на якія яны былі пазбаўленыя ў 2008 годзе разам з алімпійскімі мэдалямі.

Пасьля таго як Спартыўны арбітражны суд вынес вэрдыкт на карысьць беларускіх лёгкаатлетаў, НАК Беларусі запэўніў, што аплаціць ім алімпійскія прэміі.

Ім таксама будуць прадстаўленыя кватэры, прадугледжаныя для прызёраў Алімпіяды-2008. Дзевятоўскаму належыць $ 50 тысяч прызавых і двухпакаёвая кватэра, а Івану Ціхану - $ 30 тысяч і аднапакаёвая кватэра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG