Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя тэмпэратурныя рэкорды ў Брагіне і Чачэрску


4 жніўня ў Брагіне назіралася тэмпэратура самая высокая за ўсё лета ў Гомельскай вобласьці -- плюс 37,9 градусаў.

Гэты паказчык таксама зьяўляецца максымальным за ўвесь пэрыяд назіраньняў у райцэнтры, якія вядуцца з 1944 года. Ранейшы тэмпэратурны рэкорд быў зафіксаваны ў Брагіне ў 1946 годзе -- 36,8 градусаў.

Як паведамілі БелаПАН у Гомельаблгідрамэце, тэмпэратурны рэкорд быў пабіты ўчора і ў Чачэрску, дзе слупок тэрмомэтру узьняўся да 36,8 градусаў. Такім чынам быў пабіты рэкорд 2008 года -- 35,8 градусаў.

Тэмпэратура паветра ў Гомелі 4 жніўня складала 36,9 градусаў, што таксама стала рэкордным паказчыкам для гэтай даты.

Сыноптыкі не выключаюць, што гэты год стане рэкордным па працягласьці гарачых -- звыш 25 градусаў -- дзён. Як правіла, у ліпені ў сярэднім бывае 12 гарачых дзён. Тэмпэратура ў 30 градусаў перш фіксавалася шэсьць дзён у годзе. Але ў сёлета ў ліпені на некаторых мэтэастанцыях вобласьці былі зафіксаваныя ад 13 да 19 дзён з тэмпэратурай плюс 30 і вышэй, г.зн. па некаторых раёнах вобласьці норма гарачых дзён перавышаная ў тры разы.

Сыноптыкі абяцаюць у Гомельскай вобласьці яшчэ як мінімум тры гарачыя дні.
XS
SM
MD
LG