Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У аўганскім Кундузе забілі паліцыянтаў


На поўначы Аўганістану ў правінцыі Кундуз пры нападзе сьмяротніка сёньня загінулі шэсьць аўганскіх паліцыянтаў, яшчэ трынаццаць чалавек былі параненыя.

Мішэньню нападу была аўтакалёна ўрадавых і міжнародных сілаў – сьмяротнік уехаў у калёну на замінаваным аўтамабілі. Пры здарэньні былі пашкоджаныя таксама аўтамабілі войскаў кааліцыі.

У правінцыі Кундуз месьцяцца амэрыканскія і нямецкія падразьдзяленьні, што ўваходзяць у склад міжнароднага кантынгенту ў Аўганістане, які налічвае 140 тысяч вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG