Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забаранілі сайт? Зьвяртайся ў суд!


Пакрыцьцё ўрону за неабгрунтаванае ўнясеньне сайта ў сьпіс забароненых рэсурсаў будзе разглядацца ў адміністрацыйным парадку.

Пра гэта заявіў першы намесьнік начальніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі прэзыдэнта Уладзімер Рабаволаў.

Магчымасьць забароны інтэрнэт-рэсурсаў прадугледжваецца Палажэньне аб парадку абмежаваньня доступу карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў да інфармацыі, забароненай для распаўсюду ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі.

Гэты дакумэнт быў прыняты ў рамках указу прэзыдэнта № 60 "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сэгмэнта сеткі Інтэрнэт".

Па інфармацыі Рабаволава, адказнасьць за законнасьць і абгрунтаванасьць рашэньня аб уключэньні таго ці іншага інтэрнэт-рэсурсу ў сьпіс абмежаванага доступу, а таксама іх знаходжаньне і выключэньне са сьпісу ляжыць на ўпаўнаважаных дзяржорганах, якія такое рашэньне прынялі.

Сьпіс абмежаванага доступу фарміруецца Дзяржаўнай інспэкцыі па электрасувязі на падставе рашэньняў кіраўнікоў Камітэта дзяржкантролю, Генпракуратуры, ААЦ і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржкіраваньня.

"У цяперашні час напрацоўваецца практыка ўжываньня палажэньня,-- паведаміў Рабаволаў БелаПАН. -- Узьнікаюць пытаньні, у тым ліку пра неабходнасьць увядзеньня тэрмінаў выключэньня ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсаў са сьпісу абмежаванага доступу, могуць быць разгледжаныя на Міжведамаснай кансультатыўным савеце па пытаньнях разьвіцьця нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт пры ААЦ" .

Рашэньне аб уключэньні ідэнтыфікатараў інтэрнэт-рэсурсу ў сьпіс абмежаванага доступу ўладальнік дадзенага інтэрнэт-рэсурсу можа абскардзіць, зьвярнуўшыся ў дзяржорган, які прыняў такое рашэньне.

Уладальнік сайта мае права прэтэндаваць на пакрыцьцё шкоды, які панёс рэсурс за час дзеяньня абмежаваньняў па доступе да яго. Пытаньні пакрыцьця шкоды разглядаюцца ў парадку грамадзянскага судаводзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG