Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ачольнік ААН сустрэўся з ахвярамі бамбаваньня Нагасакі


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун сустрэўся сёньня з ахвярамі атамнага ўдару па Нагасакі. Заўтра ён накіроўваецца ў Хірасіму, дзе прыме ўдзел у жалобных ўрачыстасьцях, прымеркаваных да ўгодкаў ядзернага бамбаваньня Хірасімы і Нагасакі. Пан стаў першым ачольнікам ААН, які наведаў Нагасакі і першым, які возьме ўдзел у "Мэмарыяльнай цырымоніі міру".

Чакаецца, што ў мерапрыемстве ў Нагасакі прыме ўдзел і амбасадар ЗША ў Японіі Джон Рус, які зьбіраецца "ўшанаваць усіх ахвяраў II сусьветнай вайны", гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту. Ахвярамі атамнага бамбаваньня Хірасімы авіяцыяй ЗША ў 1945 годзе стала 140 тысяч чалавек. Праз тры дні амэрыканскі самалёт скінуў атамную бомбу і на Нагасакі, у выніку чаго загінулі яшчэ 70 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG