Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бразыльскай турмой кіравалі вязьні


Бразыльскія сьледчыя выявілі, што адной з турмаў у Рыё-дэ-Жанэйра кіравалі самі вязьні. Паведамляецца, што зьняволеныя мелі ключы ад сваіх камэраў і кантралявалі доступ на тэрыторыю турмы. Сьледзтва выявіла гэтыя факты падчас расьсьледаваньня выпадкаў карупцыі ў муніцыпальнай паліцыі. Трушчобы раёну Байсада Флюмінэнсэ, дзе знаходзіцца турма Палінтэр, адносяцца да адных з самых крымінальных раёнаў сьвету.
XS
SM
MD
LG