Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідацыя аварыі ў Мэксыканскай затоцы набліжаецца да фіналу


Улады ЗША ўхвалілі пачатак апэрацыі па заліваньні цэмэнтам нафтавай сьвідравіны ў Мэксыканскай затоцы. Раней канцэрн British Petroleum пасьпяхова завяршыў папярэдні этап – закрыцьця сьвідравіны спэцыяльнай фіксавальнай рашчынаю.

Адмірал ЗША ў адстаўцы Тэд Алэн, які кіруе мерапрыемствамі для ліквідацыі наступстваў аварыі на нафтавай плятформе Deepwater Horizon, зазначыў, што пасьля поўнага закрыцьця сьвідравіны кампанія будзе павінна зрабіць яшчэ адну сьвідравіну побач зь Deepwater Horizon, каб заліць яе цэмэнтам яшчэ і на глыбіні пяці кілямэтраў пад марскім дном.
XS
SM
MD
LG