Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя распачала манэўры


Паўднёвая Карэя распачала ў чацьвер маштабныя вайскова-марскія вучэньні ў Жоўтым моры. Галоўная іх мэта – адпрацоўваньне спосабаў барацьбы з падводнымі лодкамі.

У манэўрах, што працягнуцца пяць дзён, прымуць удзел 29 караблёў, 50 самалётаў і болей за 4 тысячы вайскоўцаў. Сэул падае вучэньніі як рэакцыю на гібель у сакавіку паўднёвакарэйскага карвэта "Чханан" і яго 46 маракоў.

Вынікі міжнароднага расьсьледаваньня інцыдэнту паказалі, што судна затанула ў выніку атакі тарпэдай паўночнакарэйскага ўзору. Прадстаўнікі паўднёвакарэйскага войска заяўляюць, што не пацярпяць ніякіх правакацыяў з боку КНДР у ходзе манэўраў.
XS
SM
MD
LG