Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
"Беларускі бок ня вёў перамовы з Іранам і не рабіў паставак у гэтую краіну ЗРК S-300 і элемэнтаў да яго", - заявіў агенцтву Interfax сёньня прадстаўнік па інфармацыі і сувязях з грамадзкасьцю Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Беларусі Уладзімер Лаўранюк.

Ён адзначыў, што "іранскі бок ніколі не зьвяртаўся да Беларусі ў пытаньнях продажу ЗРК S-300, пускавых установак да яго, іншых элемэнтаў. Адпаведна, Беларусь не ажыцьцяўляла паставак у гэтую краіну ЗРК S-300 і элемэнтаў да яго".

Іранскае інфармацыйнае агенцтва Фарс паведаміла, што Іран мае 4 ўстаноўкі S-300, дзьве зь Беларусі, яшчэ дзьве - зь дзьвюх іншых неназваных у паведамленьні краінаў. Агенцтва Фарс кантралюецца ўплывовай уладнай структурай Ірану – Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Учора, камэнтуючы гэтыя паведамленьні, прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў заявіў "Свабодзе":

"У гэты момант у нас няма інфармацыі пра гэтую пастаўку і час яе правядзеньня. Таму мы ня можам ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю. У любым выпадку, Беларусь заўсёды вельмі адказна падыходзіла да сваіх міжнародных абавязаньняў у гэтай галіне. Мы ніколі не парушалі патрабаваньняў Рады бясьпекі ААН. Таму, калі гэтая пастаўка і была ажыцьцёўлена ў мінулым, дык толькі ў строгай адпаведнасьці зь міжнароднымі патрабаваньнямі, якія існавалі на той момант".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG