Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтым разам Саўка ды Грышка абмяркоўваюць пабудову яшчэ аднаго лядовага палаца.



СПАМПАВАЦЬ


Саўка:

Новасьць нядзелі! Ура! Наканец
Строіцца ў Шклове лядовы дварэц.
Дзеці, падросткі, бабкі, дзяды
Будуць хадзіць пакатацца туды.

Грышка:

А я дык чытаў, што ў тым рэгіёне
Патрэбныя на мэдыцыну мільёны.
Цяжкія справы з аховай здароўя…
І вось – калі ласка – лядовы чарговы.

Саўка:

Так я ж гавару: каб нам не хварэць,
Нада пастроіць лядовы дварэц.
Павысім сваі дасьціжэнія ў спорце,
І балезьні адступяць, вы дажа ня спорце!

Грышка:

З колькасьцю гэткай лядовых палацаў
Мы мусім быць круцей за канадцаў.
І дзе канькабежцы, дзе фігурысты?
Нават няма пра што гаварыць тут.

Саўка:

Пастойце-пастойце! А как жа хакей?!
Здзелалі эту ігру мы сваей.
Нада нямнога патрэніравацца,
І станем мы самай хакейнай нацыяй.

Грышка:

Савелій, прашу я, пабойся Бога!
Дзе тая ўражвальная перамога,
Каб разграміла хакейная нацыя
Фінаў, напрыклад, ці амэрыканцаў?

Саўка:

Вы нам не мяшайце! Усё ўперадзі.
Б’ёцца хакейнае серца ў грудзі.
Цьвіці і пахні, пракрасьнейшы Шклоў!
Мы ўсім загонім сотні галоў!

Грышка:

Будзе галоў небагаты ўлоў…

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG