Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Росатам заяўляе пра бясьпеку ядзернага цэнтра Сараў


Кіраўнік расейскага атамнага ведамства Сяргей Кірыенка запэўнівае, што пагрозы ядзернага выбуху і ўцечкі радыяцыі ў сувязі з пажарам вакол Сарава, дзе разьмешчаны ядзерны цэнтар, няма. Адтуль вывезьлі ўсе выбуховыя і радыёактыўныя рэчывы. Кіраўнік Росатама таксама гарантаваў, што нават у выніку экстрэмальнай сытуацыі прыроднай катастрофы, на тэрыторыі цэнтру ня будзе экалягічных наступстваў. Пры гэтым Кірыенка адзначыў, што краіна рызыкуе страціць дарагое абсталяваньне і спыніць важныя працы, «чаго дапусьціць нельга».

У Сараве ад 1943 году Савецкі Саюз вёў працы па распрацоўцы атамнай бомбы, пазьней тут бомбы сэрыйна выпускаліся. Горад быў ператвораны ў закрытую рэжымную зону, якой застаецца дагэтуль.
XS
SM
MD
LG