Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Дождж да вечара, тэмпэратура +26-28

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:



Выстава 21-гадовай польскай мастачкі Сэліны Скшэбчак "Тры твары ў адным вобразе" праходзіць у Менску, у сядзібе Партыі БНФ.

"Альфа Радыё" праводзіць акцыю "АўтаЛэдзі-2010". Акцыя праводзіцца ўжо восьмы раз

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


Працягнецца візыт у Вялікабрытанію прэзыдэнта Пакістану Асіфа Аль Зардары

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сустрэнецца ў Сочы з прэзыдэнтам Паўднёваафрыканскай рэспублікі Джэйкабам Зумам

У Жэнэве Камітэт ААН па барацьбе з расавай дыскрымінацыяй заслухае справаздачы па Іране і Ўзбэкістане

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1392 – Паміж Ягайлам і Вітаўтам заключана Востраўскае пагадненьне паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім

1506 – Адбылася бітва пад Клецкам, войска Крымскага ханства разьбіта арміяй ВКЛ

1772 – Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расеяй, Прусіяй і Аўстра-Вугоршчынай

1940 — Латвія ўключаная ў склад СССР

Нарадзіліся:

1850: Гі дэ Мапасан, францускі пісьменьнік

Памерлі
:

1895: Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст

1962: Мэрылін Манро, амэрыканская кіназорка

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Буркіна-Фасо – Дзень незалежнасьці

Харватыя – Дзень перамогі і айчыннай удзячнасьці

МІНУС 365:


Лукашэнка скасаваў пастанову ўраду №991 аб парадку гандлю, якая выклікала рэзка адмоўную рэакцыю бізнэсоўцаў і эканамістаў


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Я згодная жыць у сьвеце, якім кіруюць мужчыны, да тае пары, пакуль магу быць у гэтым сьвеце жанчынай

Мэрылін Манро

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG