Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зэльва: дошка Ларысе Геніюш не спадабалася чыноўнікам?


Дом Ларысы Геніюш у Зэльве

Дом Ларысы Геніюш у Зэльве

Пад пагрозай аказалася ў Зэльве адкрыцьцё памятнай дошкі, прысьвечанай Ларысе Геніюш на доме, дзе яна жыла. Дом прыватызаваны, дошка пакуль завешаная, яе аўтар — вядомы скульптар Алесь Шатэрнік. Адкрыцьцё намячалася на 7 жніўня да 100-годзьдзя з дня нараджэньня паэткі.

Як паведаміла Любоў Уладзіміраўна, якая жыве ў гэтым доме, з райвыканкаму прыходзіў спадар Кулікоў з ідэалягічнай службы. Яна зразумела, што дошку вырашана зьняць, бо на яе не было дазволу начальства. Спадар Кулікоў нам сказаў:

“Дошка ўсталяваная па-за дазволам раённага выканаўчага камітэту. Існуюць пэўныя працэдуры, законныя працэдуры, паводле якіх усталёўваюцца мэмарыяльныя дошкі. Гэта не было выканана. Будзем даваць прававую ацэнку дадзенай падзеі”, — паўтарыў двойчы ён, але адмовіўся патлумачыць — ці будзе гэта азначаць, што дошку здымуць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG