Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран атрымаў 4 зэнітна-ракетных комплексы (ЗРК) S-300, нягледзячы на адмову Расеі паставіць іх у межах дзейнага кантракта. Дзьве ўстаноўкі атрыманыя з Беларусі, яшчэ дзьве – зь дзьвюх іншых неназваных краінаў.


Пра гэта паведаміла агенцтва Associated Press са спасылкай на іранскае дзяржаўнае інфармагенцтва Фарс, зьвязанае з корпусам Вартавых ісламскай рэвалюцыі.

У паведамленьні падкрэсьліваецца, што ўпершыню пра няўнасьць у Ірана комплексаў S-300 паведаміў яшчэ летась тэлеканал Аль-Мэнар, які кантралюецца групоўка Хізбала. Фарс заўважае, што іранскія ўлады не абверглі тады гэтую інфармацыю.

Расея ў 2007 годзе падпісала кантракт на пастаўку Ірану ЗРК S-300, але дагэтуль ня выканала яго. Гэтыя сучасныя і эфэктыўныя сродкі істотна падвысілі б абароназдольнасьць Ірану. Супраць расейска-іранскай зьдзелкі рашуча выступалі ЗША і Ізраіль.

S-300 здольныя зьбіваць самалёты, крылатыя ракеты і баегалоўкі балістычных ракет на адлегласьці звыш 140 кілямэтраў і на вышыні больш за 27 кілямэтраў.

Масква ў чэрвені заявіла, што ў межах новых санкцыяў ААН яна адмаўляецца ад паставак Ірану комплексаў S-300. Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон высока цэніць стрыманасьць у Расеі.

Але ў ліпені Сяргей Чемезаў, кіраўнік дзяржаўнага прамысловага гігант "Руские техналогии" сказаў, што кантракт на пастаўку ЗРК С-300 у Іран пакуль, да рашэньня прэзыдэнта Мядзьведзева, не ануляваны.

Камэнтуючы сёньняшняе паведамленьне іранскага агенцтва Фарс Вячаслаў Давідзенка, прэсавы сакратар расейскага канцэрну па гандлім зброяй "Рособоронэкспорт", сказаў, што кампанія не паставіла ў Іран ніводнай

S-300. "Мы выконваем санкцыі ААН" - сказаў ён.

Камэнтуючы гэтыя паведамленьні, прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў заявіў "Свабодзе":

"У гэты момант у нас няма інфармацыі пра гэтую пастаўку і час яе правядзеньня. Таму мы ня можам ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю. У любым выпадку, Беларусь заўсёды вельмі адказна падыходзіла да сваіх міжнародных абавязаньняў у гэтай галіне. Мы ніколі не парушалі патрабаваньняў Рады бясьпекі ААН. Таму, калі гэтая пастаўка і была ажыцьцёўлена ў мінулым, дык толькі ў строгай адпаведнасьці зь міжнароднымі патрабаваньнямі, якія існавалі на той момант".
XS
SM
MD
LG