Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Камчатцы знайшлі верталёт і жывога пілёта-француза


Расейскія памежнік знайшлі верталёт францускага падарожніка, які пацярпеў аварыю на Камчатцы. Пасьля таго, як французу аказалі мэдыцынскую дапамогу, яго даставілі ў горад Анадыр, дзе праводзяць разьбіральніцтва наконт незаконнага перасячэньня мяжы. Грамадзянін Францыі, як паведамляе Інтэрфакс, найбольш верагодна пачаў кругасьветнае падарожжа з Аляскі ў ЗША і дазволу на перасячэньне паветранай мяжы Расеі не прасіў. У аўторак ён паслаў сыгнал з просьбай аб дапамозе. Яго пошукі ўскладнялі дрэнныя ўмовы надвор’я.
XS
SM
MD
LG