Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка патрабуе ўзмацніць кантроль над супрацьпажарнай бясьпекай


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад дзяржаўных органаў узмацніць кантроль над супрацьпажарнай бясьпекай у краіне і даручыў кіраўніку ўраду Сяргею Сідорскаму абмеркаваць з расейскім прэм'ер-міністрам Уладзімерам Пуціным магчымасьці дапамагчы Расеі ў тушэньні пажараў, паведамілі ў прэс-службе прэзыдэнта Беларусі.

Кіраўнік краіны запатрабаваў ад ураду, губэрнатараў, МНС, МУС і іншых дзяржорганаў узмацніць кантроль над супрацьпажарнай бясьпекай у краіне, мабілізаваць для гэтага ўсе наяўныя рэсурсы, зрабіць вычарпальныя захады па прадухіленьні пажараў і іншых надзвычайных сытуацый прыроднага характару, выкліканых анамальным тэмпэратурным рэжымам.

Паводле прэс-службы, А.Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру С.Сідорскаму абмеркаваць з У.Пуціным "усе віды магчымай дапамогі, якую Беларусь можа і гатова аказаць Расеі ў тушэньні лясных пажараў на яе тэрыторыі, а таксама аднаўленьні страчанага жыльля".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG