Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
У райцэнтры Брагін Гомельскай вобласьці 3 жніўня зафіксавана рэкордная тэмпэратура паветра — плюс 36,5 градуса. Гэта пакуль самая высокая тэмпэратура сёлетняга лета. Такую інфармацыю падае абласны цэнтар гідрамэтэаралёгіі й радыяцыйнага кантролю.

Да гэтага часу найвышэй слупок тэрмомэтра падымаўся ў Жлобіне — 23 ліпеня тут зафіксаваная тэмпэратура 36,2 градуса.

Самы гарачы жнівень у Брагінскім раёне назіраўся ў 1946 годзе. Тады слупок тэрмомэтра дасягнуў рысы 36,8 градуса.

Паводле сыноптыкаў, у бліжэйшыя два дні "брагінскі рэкорд" можа быць пабіты. Чакаецца, што 6 жніўня на Гомельшчыне тэмпэратура паветра дасягне 35—39 градусаў цяпла.
XS
SM
MD
LG