Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Іран і Венесуэла ствараюць сумесную кампанію па транспартаваньні нафты


Пра гэта паведаміў намесьнік міністра нафты Ірана Хасэйн Шыразі. Ён дадаў, што Іран зьбіраецца набыць некалькі нафтавых танкераў для стварэньня судаходнай кампаніі. Паводле яго словаў, новая кампанія дазволіць пашырыць супрацоўніцтва дзьвюх краін у нафтавай, газавай і нафтахімічнай галінах. Акрамя таго, кампанія будзе экспартаваць венесуэльскую нафту і нафтапрадукты ў краіны Азіі і Эўропы. Паводле іранскіх урадавых крыніцаў, цяпер прадстаўнікі венесуэльскай нацыянальнай нафтавай кампаніі і ірнаскай “Петрапарс” вядуць перамовы пра сумесную распрацоўку нафтавых радовішчаў.
XS
SM
MD
LG