Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка разьлічвае падпісаць пакет дакумэнтаў па АЭС не пазьней за верасень


Афіцыйны Менск мяркуе, што пакет пагадненьняў паміж Беларусьсю і Расеяй па будаўніцтве беларускай АЭС будзе падпісаны не пазьней за канец верасьня гэтага году.

Пра гэта заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімер Сямашка, перадае Інтэрфакс.
Мы не плянуем стварэньня СП, але ў гэтым ёсьць свае плюсы і мінусы


Ён адзначыў, што ўсе дакумэнты падрыхтаваныя, але ёсьць шэраг момантаў, якія "патрабуюць дадатковага ўзгадненьня".

"Расея пакуль не ідзе на падпісаньне пакетных пагадненьняў, бо ёсьць неўрэгуляваныя моманты. Яны не складаныя, і я думаю, што ў жніўні-верасьні, магчыма, мы дакумэнты падпішам", — заявіў У.Сямашка.

Расейскі бок вылучае адной з умоваў падпісаньня дакумэнтаў пытаньне стварэньня сумеснага прадпрыемства па збыце электраэнэргіі, якая будзе выпрацоўвацца на АЭС.

"Мы не плянуем стварэньня СП, але ў гэтым ёсьць свае плюсы і мінусы, мы гатовыя прапанаваць свае варыянты", — сказаў У.Сямашка.

Беларускі бок прапануе расейскім партнэрам рэалізаваць праект па арганізацыі транзыту электраэнэргіі з Казахстану і іншых краін па тэрыторыі Расеі.

"Мы таксама гаворым пра магчымасьць арганізацыі свопавых паставак электраэнэргіі з Казахстану, бо цана кіляват-гадзіны на такіх умовах крайне выгадная".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG