Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі агучыў прапановы беларускага боку дапамагчы ў тушэньні лясных пажараў у Расеі, а таксама ў аднаўленьні страчанага ў агні жыльля.

Гэтыя прапановы Сідорскі зрабіў у тэлефоннай размове з кіраўніком расейскага ўраду Ўладзімерам Пуціным, перадае Інтэрфакс.

Размова адбылася з ініцыятывы беларускага боку.

Уладзімер Пуцін падзякаваў за гэтую прапанову. Кіраўнікі ўрадаў дамовіліся ўзгадніць дэталі па лініі канкрэтных ведамстваў.
XS
SM
MD
LG