Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітычны дыялёг паміж Грузіяй і Беларусьсю ў бліжэйшай пэрспэктыве ня толькі магчымы, але ўжо і вядзецца. Пра гэта ў інтэрвію Інтэрфаксу заявіў пасол Грузіі ў Беларусі Георгій Чхеідзэ.

У ліпені адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Грузіі і Беларусі, падчас якой былі абмеркаваныя актуальныя пытаньні далейшага разьвіцьця двухбаковага супрацоўніцтва.

Адносна ўплыву пытаньня Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі на разьвіцьцё двухбаковых стасункаў амбасадар сказаў, што "не зусім карэктна разглядаць гэтае пытаньне ў гэтым кантэксьце".

"Мы зыходзім з таго, што Беларусь зьяўляецца паўнапраўным сябрам сусьветнай супольнасьці, для якога найвышэй за ўсё непахіснае захаваньне агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, у прыватнасьці павага да сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і непарушнасьці дзяржаўных межаў дзяржаў".
У "аб'ектыўнасьці" расейскіх СМІ пераканалася і беларуская аўдыторыя, якая не пазьбегла атак расейскай дэзінфармацыйнай машыны пры асьвятленьні падзеяў у Беларусі


Таксама пасол зьвярнуў увагу на тэндэнцыйную падачу інфармацыі пра сытуацыю ў Грузіі шэрагам расейскіх СМІ.

"Тое, што расейскія СМІ зрабілі посьпехі ў мастацтве распаўсюду дэзінфармацыі адносна Грузіі, факт агульнавядомы. Думаю, што ў "аб'ектыўнасьці" расейскіх СМІ пераканалася і беларуская аўдыторыя, якая не пазьбегла атак расейскай дэзінфармацыйнай машыны пры асьвятленьні падзеяў у Беларусі", — сказаў Г.Чхеідзэ.

Грузія гатовая разьвіваць супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў сфэры прамысловасьці, АПК, транспарту, энэргетыкі, што пацьверджана пратаколам першага паседжаньня сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў Батумі, заявіў пасол Грузіі. Дакумэнт мае канкрэтныя палажэньні адносна практычных крокаў па паглыбленьні двухбаковых эканамічных сувязяў.

Дыплямат з задавальненьнем адзначыў. што сёньня на беларускім рынку прысутнічае грузінская прадукцыя — віно, мінэральная вада і гэтак далей. Ён заўважыў, што тут ёсьць "салідны патэнцыял".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG