Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінеджад перажыў выбух


Паводле іранскага інтэрнэт сайту Khaberonline.ir , які, верагодна мае крыніцы набліжаныя да сьпікера парлямэнту, сёньня ў часе паездкі прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінеджада на захад краіны ў горадзе Хамедан адбыўся выбух. Паведамляецца, што Ахмадзінеджад не пацярпеў і выступіў з плянаванай прамовай, якая перадавалася па дзяржаўным тэлебачаньні. Паводле тэлевізійнай станцыі Аль –Арабія, нападнік, які кінуў гранату ў калёну, быў затрыманы. Іншы іранскі сайт паведаміў, што спрацавала самаробная выбуховая прылада. Лібанскае тэлебачаньне паведамляе, што некалькі чалавек суправаджэньня былі параненыя.

Канцылярыя іранскага прэзыдэнта абвяргае паведамленьні пра замах.
XS
SM
MD
LG