Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карціны з Лукашэнкам правозілі ў Беларусь кантрабандай


Студэнтка Акадэміі мастацтваў у Познані Цэліна Скшэбчак вырашыла прадэманстраваць сваё бачаньне сытуацыі ў Беларусі і намалявала каля 10 партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі.


УСЕ КАРЦІНЫ ГЛЯДЗЕЦЬ ТУТ

Упершыню мастачка паказала гэтыя карціны ў сваёй акадэміі ў канцы навучальнага году і прысьвяціла выставу студэнтам, якія навучаюцца ў акадэміі па праграме Каліноўскага. Пасьля зьявілася ідэя паказаць іх і ў Беларусі.

Карціны правозілі ў Беларусь кантрабандай. У тым ліку было прывезена каля дзясятка камічных партрэтаў Лукашэнкі.

Дзяўчына кажа, што ў Польшчы мала ведаюць пра сытуацыю ў Беларусі і мала ёй цікавяцца, але калі да іх даходзіць інфармацыя аб парушэньні правоў і свабодаў у Беларусі, то палякі востра рэагуюць на гэта.

Таксама яна паказвала гэтую выставу ў Баранавічах. У яе не было магчымасьці легальна паказаць іх у галерэі, таму карціны былі выстаўленыя на прыватнай кватэры, якую наведалі больш за 300 чалавек.

У Менску выстава будзе да 13 жніўня. Ёсьць пляны паказаць гэтую выставу ў Віцебску і Маскве. У Маскве з дапамогай моладзевай арганізацыі "Абарона".

Дзяўчына кажа, што будзе і далей маляваць карціны пра Беларусь, праўда, яна хоча пазбавіцца ад партрэтнай формы і перайсьці да якогасьці іншага стылю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG