Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павіншаваў з днём народзінаў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму.

У вінашваньні гаворыцца, што ў Беларусі прэзыдэнта ЗША "ведаюць як прынцыповага, дальнабачнага і прагматычнага палітыка", паведамляе прэс-служба беларускага прэзыдэнта.

"Зьнешнепалітычныя падыходы адміністрацыі ЗША, накіраваныя на пошук новых партнэраў, усталяваньне зь імі ўзаемапаважлівага і свабоднага ад стэрэатыпаў узаемадзеяньня, супадаюць з нашым разуменьнем прынцыпаў разьвіцьця міждзяржаўнага супрацоўніцтва".

Аляксандар Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што "сумеснымі намаганьнямі мы зможам напісаць якасна новую старонку беларуска-амэрыканскіх дачыненьняў і вывесьці іх на ўзровень, які адказвае інтарэсам народаў абедзьвюх краінаў".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG