Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Прарыў будзе тады, калі Беларусь выканае сваё хатняе заданьне"


Расея працягвае падрыхтоўку да перамоваў з Усясьветнай гандлёвай арганізацыяй. Яна прадставіць між іншым частку дакладу, якая тычыцца Мытнага саюзу.

У бліжэйшыя дні расейскі бок накіруе сябрам УГА пяць разьдзелаў, перапрацаваных у сувязі з удзелам ў Мытным саюзе. Іх плянуецца абмеркаваць на нефармальных кансультацыях працоўнай групы ў другой палове верасьня. Тады будуць атрыманыя першыя водгукі партнэраў па ЎГА, наколькі ўдалося вырашыць задачу. Усяго трэба перапрацаваць каля 25-30 разьдзелаў.

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамэнту гандлёвых перамоваў расейскага Мінэканомразьвіцьця Максім Мядведкаў у інтэрвію РИА Новости.
Думаю, што прарыў будзе тады, калі калегі выканаюць сваё хатняе заданьне – правядуць і завершаць рэформу свайго заканадаўства, якое мае дачыненьне да сяброўства ва ЎГА.


Як паўплываюць рознагалосьсі зь Беларусьсю ў рамках Мытнага саюзу на перамовы па ўступленьні ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю?

Максім Мядведкаў адказаў: "Далучэньне Беларусі да ЎГА на скаардынаваных умовах - частка нашай агульнай задачы. Без удзелу усіх краінаў саюза ў УГА мы ня зможам хутка вырашыць важныя для яго разьвіцьця задачы. Хуткасьць гэтага працэсу ў многім залежыць ад намаганьняў краіны, якая далучаецца. Многія ключавыя сябры ЎГА лічаць, што Беларусь павінна стаць сябрам УГА, падтрымліваюць гэты працэс. Думаю, што прарыў будзе тады, калі калегі выканаюць сваё хатняе заданьне – правядуць і завершаць рэформу свайго заканадаўства, якое мае дачыненьне да сяброўства ва ЎГА. Гэта давялося рабіць усім краінам, якія далучаюцца, у тым ліку Расеі і Казахстану. Дарэчы, беларусы знаходзяцца ў выйгрышным становішчы, бо зьнешнегандлёвае рэгуляваньне вынесена на ўзровень саюза, і ў гэтай частцы мы многае будзем рабіць разам".
XS
SM
MD
LG