Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі крымскіх татар праігнаравалі сустрэчу зь Януковічам


Прадстаўнікі крымскіх татар праігнаравалі заплянаваную на аўторак сустрэчу з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам. Ачольнік Мэджлісу - выканаўчага органу Нацыянальнага зьезду крымскіх татар, які прадстаўляе іх інтарэсы перад украінскім цэнтральным урадам - Мустафа Джэмілеў, патлумачыў гэты дэмарш тым, што на сустрэчу былі таксама запрошаныя прарасейскія актывісты і прадстаўнікі "маргінальных, але крыклівых, правакацыйных арганізацыяў".

Віктар Януковіч выказаў зьдзіўленьне тым, што лідэры Мэджлісу не прыйшлі на сустрэчу. "Я іхнай пазыцыі не разумею. Мне здаецца, што такая пазыцыя кіраўніцтва Мэджлісу ня мае ніякай пэрспэктывы, такая пазыцыя вядзе ў нікуды", - сказаў украінскі лідэр, дадаўшы, што на выбарах крымскататарскі народ дасьць такому кроку сваю ацэнку.
XS
SM
MD
LG