Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама ня будзе дыскутаваць з Ахмадзінежадам


Вашынгтон ахіліў прапанову прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінежада правесьці ў верасьні дэбаты з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам у кулюарах Генэральнай асамблеі Рады бясьпекі ААН. Прэсавы сакратар Белага дому Робэрт Гібс патлумачыў, што ЗША "заўсёды гаварылі аб сваёй гатоўнасьці абмеркаваць іранскую ядзерную праграму", пры ўмове, што Тэгеран паставіцца да гэтага сур'ёзна. "Да сёньняшняга дня гэты сур'ёзны падыход адсутнічаў", дадаў Гібс.

Раней Ахмадзінежад заявіў у тэлеінтэрвію, што ён гатовы "сесьці са спадаром Абамам, тварам у твар, і абмеркаваць глябальныя пытаньні перад СМІ і паглядзець чые рашэньні лепшыя".

Тым часам амбасадар Расеі пры ААН заявіў, што ў спробах аднавіць перамовы Тэгерану з шасьцёркай найбольш уплывовых краін аб іранскай ядзернай праграме наважыліся "карысныя зьмены".
XS
SM
MD
LG