Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закаеў: новы чачэнскі лідэр - не ісламіст


Асламбек Вадалаў, якога Доку Ўмараў прызначыў сваім пераемнікам на пасадзе чачэнскага лідэра, належыць да ўмеранага крыла і ня мае сувязяў зь ісламісцкімі групоўкамі. Пра гэта заявіў адзін з найвышэйшых функцыянэраў сэпаратысцкага ўраду Чачні Ахмэт Закаеў.

Папярэдні лідэр чачэнскіх сэпаратыстаў Доку Ўмараў, які абвясьціў аб сваёй адстаўцы ў панядзелак, належаў да ісламісцкіх радыкалаў. Ён абвясьціў сябе эмірам Каўказу і ўзяў адказнасьць за шэраг тэрактаў у Расеі. Умараў занесены ў сьпіс тэрарыстаў як у РФ, так і ў ЗША.

Закаеў знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі, якая ў 2003 годзе ўдзяліла яму палітычны прытулак. Зараз ён кажа, што разглядае магчымасьць вяртаньня ў Расею, каб "працаваць на карысьць незалежнасьці Чачні мірнымі сродкамі".
XS
SM
MD
LG