Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Косава патрабуе, каб ААН прызнала яе незалежнасьць


Міністар замежных спраў Косава Скендэр Хісэні зьвярнуўся да Рады бясьпекі ААН з афіцыйным заклікам прыняць новую рэзалюцыю, якая б адлюстроўвала "рэчаіснасьць незалежнасьці" яго краіны. Рэзалюцыя Рады бясьпекі зь 1999 году абвясьціла гэтую былую сэрбскую правінцыю зонай спэцыяльнага адміністраваньня ААН, пацьвердзіўшы, пры гэтым, гарантыі тэрытарыяльнай цэласнасьці Сэрбіі.

Бялград, у сваю чаргу, падаў свой праект рэзалюцыі, якая заклікае да новых перамоваў па Косава, але не патрабуе неадкладнага вызначэньня статусу самаабвешчанай рэспублікі.

Абвешчаную ў 2008 годзе незалежнасьць Косава на сёньняшні дзень прызнала 69 краін, уключна з ЗША і бальшынёй краін ЭЗ.
XS
SM
MD
LG