Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы Дом пярэчыць прэзыдэнту Пакістана



ЗША абверглі цьверджаньне прэзыдэнта Пакістана Асіфа Алі Зардары аб тым, што міжнародныя сілы пацярпелі паразу ў вайне з
талібамі ва Аўганістане.

Прадстаўнік Белага Дома Робэрт Гібс заявіў, што амэрыканскі прэзыдэнт Барак Абама паставіў пад сумнеў дадзеную ацэнку.

У апублікаваным ва аўторак інтэрвію францускай газэце Le Monde пакістанскі лідэр заявіў, што сусьветная супольнасьць прайграла вайну з аўганскім Талібанам.

Зардары пасьля візыту ў Францыю прыбыў у Лёндан, дзе правядзе перамовы з брытанскім прэм'ер-міністрам Дэйвідам Кэмэронам. Кіраўніцтва Пакістана выказала крайнюю незадаволенасьць у сувязі з нядаўняй заявай Кэмэрона аб тым, што Ісламабад павінен больш актыўна змагацца з экспартам тэрарызму.

XS
SM
MD
LG